2 траўня 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску партрэты Лукашэнкі закідалі яйкамі

65

6 красавіка ў Бабруйску невядомыя расклеілі ў цэнтры горада партрэты беларускага правадыра.

На кожным плакаце, акрамя выявы дыктатара, былі сляды ад курыных яек і шкарлупіны. Побач з імі таксама быў надпіс «Беларусь без Лукашэнкі», паведамляе «Радыё Свабода».

У мінакоў, якія бачылі плакаты, адразу ўзнікала думка пра тое, што партрэты правадыра закідалі яйкамі. Шмат хто пра гэта казаў уголас.

Нагадаем, у 2001 годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дыктатара паспрабавалі закідаць гнілымі таматамі. Гэта адбылося 3 ліпеня на праспекце Незалежнасці ў Менску, калі Лукашэнка ехаў на роліках.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках