2 траўня 2024, Чацвер, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі новабуд эвакуявалі праз пажар

6
Менскі новабуд эвакуявалі праз пажар

Пажар здарыўся сёння ў дзевяціпавярховым доме на вуліцы Каменнагорскай, 82 у Менску.

Паведамленне аб гэтым паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання гарадской ўправы МНС ад жыхароў і мінакоў а 10 гадзіне раніцы.

Жыхары і мінакі ўбачылі дым, які ішоў з акна кватэры № 153, размешчанай на шостым паверсе.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што ўзгаранне адбылося ў адным з жылых пакояў. Магчымая прычына - свавольства дзяцей з агнём, паведамляе прэс-служба МНС.

Пажарнікі выратавалі з падпаленай кватэры жонку яе гаспадара ў непрытомным стане. Яшчэ да іх прыбыцця жанчына вывела з памяшкання траіх дзяцей і самастойна распачала тушыць пажар, у выніку чаго атрымала апёкі цела 1-3 ступеняў (50%), тэрмаінгаляцыйную траўму. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яна была дастаўленая ў шпіталь. З вышэйшых кватэр былі эвакуіраваны 25 чалавек.

Пажар быў ліквідаваны а 10.30.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках