1 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Нельга легітымізаваць дыктатуру

114
Андрэй Саннікаў: Нельга легітымізаваць дыктатуру

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» прапанаваў свой план вызвалення палітвязняў.

У сувязі са зваротам да Еўразвяза Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Някляева і Аляксея Янукевіча, з якім палітыкі выступілі 8 красавіка, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Андрэй Саннікаў заявіў:

«Сваю заяву кіраўнікі трох арганізацый - БНФ, «Гавары праўду» і «За свабоду» - назвалі «Больш Еўропы для Беларусі», хоць чытаецца яна як «Хочам легітымную дыктатуру». Менавіта гэтая мэта стаіць за ўсімі славеснымі практыкаваннямі.

Цалкам відавочна, што сёння ў Еўропе зноў спрабуюць вярнуцца да сцэнара дыялогу з дыктатарам, які не раз впрабоўваўся і не раз правальваўся. Некаторыя еўрапейскія палітыкі і чыноўнікі ЕЗ «моцна стаміліся» адстойваць свае жа прынцыпы свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Беларускія палітвязні з'яўляюцца ўсяго толькі прыкрай перашкодай на шляху да аднаўлення ранейшых адносін, сутнасць якіх зводзілася да славеснай крытыкі парушэнняў правоў чалавека, але пры гэтым да нарошчвання дзелавой актыўнасці ў Беларусі пад кантролем дыктатуры. Усё гэта нязменна прыводзіла да ўмацавання дыктатуры і ўзмацнення рэпрэсій».

Андрэй Саннікаў перакананы: пасля 2010 года дыктатура ў Беларусі перайшла чарговую мяжу, перш за ўсё ў тым, што адкрыта пайшла на знішчэнне ўсёй апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

«Калі сёння стаўленне Еўропы да Лукашэнкі зменіцца, дыктатура лёгка дасягне сваёй мэты. Еўразвяз заслугоўвае падзякі за сваю пазіцыю ў 2011 годзе і ў пачатку 2012 года. Яна была прынцыповай і ратавала жыцці тых, хто знаходзіўся за кратамі за свае перакананні. Нават рэзкія заявы, не кажучы ўжо пра кропкавыя санкцыі, дапамагалі нам выжыць у турмах і калоніях. Аднак сёння мы ўжо даўно не чуем такіх заяў: ні з боку Еўразвяза, ні з боку асобных дзяржаў. Наадварот, усё больш эмісараў спрабуюць нас супакоіць, пераканаць у тым, што палітвязняў вось-вось выпусцяць. Але нічога не адбываецца. Дакладней адбываецца жахлівы ціск на нашых таварышаў, выбіванне памілаванняў, псіхалагічнае і фізічнае іх знішчэнне. Адбываюцца таксама гульні са спісамі палітвязняў, у якія ўцягнуліся і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Дыктатар, падобна, мае поспех у гандлі жывымі людзьмі», - заявіў лідар «Еўрапейскай Беларусі».

Палітвязні працягваюць знаходзіцца за кратамі, а кантакты з дыктатурай актывізуюцца, канстатуе Саннікаў.

«Заява трох палітыкаў складзеная па ўсіх правілах падобных дакументаў: дакладна фармулюй мэту, а потым рабі што хочаш. Можна выстаўляць умовы, спрачацца з самой мэтай, казаць пра абарону інтарэсаў народа, пра высокія прынцыпы дэмакратыі - у астатку захаваецца сам пасыл, і менавіта ён будзе выкарыстоўвацца для апраўдання здачы пазіцый. Мэта ў заяве сфармуляваная выразна: поўнамаштабны дыялог і супрацоўніцтва з дыктатурай. Ну а тое, што выдаецца за пернік, і так абмяркоўваецца сёння ў Еўропе: і візы, і навучанне студэнтаў, і памежныя паездкі і г.д. і да т.п», - кажа палітык.

Лідар «Еўрапейскай Беларусі адзначае, што час для заявы выбраны не выпадкова:

«Заўтра ў Брусэлі адбудзецца стратэгічнае пасяджэнне па Беларусі. Рашэнне аб аднаўленні дыялогу з дыктатарам некаторымі еўрачыноўнікамі ўжо падрыхтаванае. Патрэбны «голас грамадскасці» з Беларусі. І гэты голас не прымусіў сябе чакаць у выглядзе заявы трох аб неабходнасці ўзнаўлення «поўнамаштабнага дыялогу» з дыктатарам. Адразу скажу, што ні «Еўрапейскую Беларусь», ні нашых непасрэдных саюзнікаў на гэтую сустрэчу не запрашалі і зрабілі ўсё, каб нас там не было».

Паколькі заўтра «Еўрапейскай Беларусі» ў Брусэлі не будзе, Андрэй Саннікаў зрабіў «сустрэчную прапанову» Еўразвязу:

«Запатрабуйце неадкладнага вызвалення ўсіх 13-ці палітвязняў і да іх вызвалення спыніце ўсе адносіны з дыктатурай, прыпыніце гандаль нафтапрадуктамі і імпарт калійных угнаенняў, замарозце банкаўскія рахункі, не прымайце эмісараў дыктатуры і не адпраўляйце сваіх. Паверце, гэта спрацуе, калі вы сапраўды жадаеце дапамагчы вызваленню палітвязняў».

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках