13 чэрвеня 2026, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у электрычцы Брэст-Менск

19
НЗ у электрычцы Брэст-Менск

Пасажыраў электрычкі Брэст-Менск эвакуявалі з-за слезацечнага газу.

У вагоне электрычкі пабіліся футбольныя фанаты.

Інцыдэнт адбыўся 12 траўня, перадае «Еўрарадыё».

Былі эвакуяваныя пасажыры з апошняга вагона. Менавіта ў гэтым вагоне ехалі футбольныя фанаты з матчу паміж дынамаўцамі Брэста і Менска.

Менскія аматары футбола з аднаго боку і івацэвіцкія, бярозаўскія з другога пачалі ў электрычцы бойку. Хтосьці з іх скарыстаўся газавым балончыкам. У Івацэвічах трое міліцыянтаў эвакуявалі з вагона пасажыраў і нікога туды не пускалі. Згодна з графікам, цягнік павінен быў выехаць у 20.32, але нехта сарваў стоп-кран, і ён крануўся са станцыі з спазненнем.

Як кажуць сведкі здарэння, натоўп івацэвіцкіх фанатаў бегаў па пероне, заклікаючы менчукоў выйсці з цягніка, каб «звесці рахункі». Тыя ж з вокнаў адказвалі абразамі.

Апошні раз пра масавыя бойкі футбольных фанатаў паведамлялі ў мінулым годзе. У прыватнасці, два інцыдэнты адбыліся ў красавіку. У Кобрыне на мясцовым стадыёне высвятлялі адносіны фанаты клубаў «Бяроза - 2010» і «Гарадзея». У Слоніме ў цэнтры горада адбылася масавая бойка заўзятараў мясцовага «Камунальніка» і гродзенскага «Белкарда».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках