13 чэрвеня 2026, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі скралі «апазіцыйныя» вянкі

14
У Гомелі скралі «апазіцыйныя» вянкі

З помніка воінам-вызваліцелям зніклі вянкі, якія на Дзень Перамогі 9 траўня ўсклалі актывісты Аб'яднаных дэмакратычных сіл і партыі «Справядлівы свет».

Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка паведаміў «Радыё Свабода», што гараджане заўважылі знікненне вянкоў 11 траўня.

Усе іншыя вянкі былі на месцы - ад аблвыканкама, гарвыканкама, упраўлення КДБ, афіцыйных прафсаюзаў.

«12-га траўня я падаў заяву ў Цэнтральны райаддзел міліцыі з просьбай высветліць, хто займаецца крадзяжом вянкоў каля мемарыяла ў цэнтры горада, па сутнасці, форменным вандалізмам. Маёр міліцыі Сяргей Крышнёў узяў у мяне заяву. Мы разам з дзяжурнай міліцэйскай брыгадай ездзілі да мемарыяла і пераканаліся, што ўсе вянкі былі на месцы, акрамя двух - ад нашай абласной партыйнай арганізацыі і аб'яднаных дэмакратычных сіл рэгіёну», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках