Алёна Ланская: «Выдаткі сябе апраўдалі»
101- 15.05.2013, 10:42
Першым з выхадам у фінал беларускую ўдзельніцу павіншаваў алігарх Аляксандр Шакуцін.
«Першым мяне павіншаваў мой спонсар, Аляксандр Шакуцін. Цяпер мне складана што-небудзь казаць, паколькі яшчэ не ўсвядоміла таго, што адбылося. Наперадзе фінал і ўсе каментары я буду даваць потым. Пакуль толькі магу смела сказаць, што ўсе выдаткі апраўдалі сябе», - заявіла Ланская «Комсомольской правде в Беларуси».
Нагадаем, на падрыхтоўку Алены Ланской да конкурсу «Еўрабачанне-2013» патрацілі мільён даляраў. Спонсарамі спявачкі выступілі кампанія «Інтэрсэрвіс» і яе ўладальнік Мікалай Варабей, бізнесмен Аляксандр Шакуцін і ЗАТ «ПМВ-груп» і ААТ «Спамаш». Учора ў Мальме прайшоў першы паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу. Беларуская ўдзельніца па выніках галасавання прайшла ў фінал конкурсу.
Фінал конкурсу «Еўрабачанне-2013» адбудзецца ў суботу, 18 траўня.