Аўтобусы не будуць спыняцца на праспекце Незалежнасці
3- 15.05.2013, 10:55
З 15 па 19 траўня 2013 года пры руху з боку пл. Незалежнасці ў Менску аўтобусы не будуць спыняцца на «Валадарскага» і «Леніна».
Рух аўтобусаў зменены з-за асфальтавання ўчастка пр. Незалежнасці ад вул. Свярдлова да вул. Леніна, паведамляе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».
Аўтобусы гарадскіх маршрутаў № 1, 69, 100 не будуць спыняцца на «Валадарскага», а аўтобус гарадскога маршруту № 100 - на «Леніна» з боку пл. Незалежнасці.