6 траўня 2024, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кіеўскім абменніку прадаюць беларускіх «зайчыкаў»

7
У кіеўскім абменніку прадаюць беларускіх «зайчыкаў»

У Кіеве ў абмен на грыўны ўкраінцы выдалі беларускія банкноты ўзору 1994 года.

Жыхарка Украіны вырашыла правесці травеньскія святы ў Менску.

Жанчына засумнявалася, ці будуць працаваць у святочныя дні беларускія банкі, таму вырашыла загадзя набыць валюту ў кіеўскім абменніку. Пра тое, што грыўні ў Кіеве ёй абмянялі на «фанцікі», яна даведалася толькі ў беларускім гатэлі. Усяго жанчына набыла 3 млн беларускіх рублёў, з іх 800 тысяч былі выдадзеныя банкнотамі ўзору 94-га года, канфіскаванымі з абарачэння 12 гадоў таму, піша infobank.by.

Натуральна, жанчына прыйшла ў банк патрабаваць кампенсацыі сродкаў.

- Яны пачалі пытацца ў мяне, як я дакажу, што купіла грошы ў іх. А паколькі я трошкі ведаю патрабаванні да ўсталёўкі камер, я папрасіла паглядзець відэазапіс гэтай валютнай аперацыі. Гэта было лёгка, паколькі ў мяне захаваліся арыгіналы квітанцый па абмене, - распавяла пацярпелая тэлеканалу.

Паглядзець відэа жанчыне не дазволілі і прапанавалі з'явіцца на разбіральніцтва пасля святаў. Украінка звярнулася па дапамогу да журналістаў.

Ужо ў прысутнасці прадстаўнікоў прэсы намеснік дырэктара аддзялення распавёў, што праблема ў тым, што грошы Інэса мяняла ў двух розных аддзяленнях - на Крэшчаціку і на Падолі. І даведацца дакладна, дзе менавіта ёй далі несапраўдныя грошы, цяпер немагчыма. Да таго ж на відэазапісах не відаць, якія менавіта купюры яна атрымала.

У выніку грошы пацярпелай усё ж вярнулі, а вінаватым у сітуацыі прызналі неспрактыкаванага касіра. Ён прыняў несапраўдныя грошы ў кліента, а затым прадаў іх нашай гераіні. Вось толькі які менавіта гэта быў касір, і ў якім аддзяленні - у банку не ведаюць.

Пацярпелая кажа, што судзіцца і патрабаваць кампенсацыі маральнай шкоды яна не збіраецца. Яна зрабіла свой вывад з сітуацыі: «Лепш у інтэрнэце праглядаць, якая валюта дзейнічае ў той ці іншай краіне».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках