Вуліцу Прытыцкага ператнуць праз велапарад
4- 18.05.2013, 11:17
Рух транспарту на вуліцы Прытыцкага ад праспекта Пушкіна да вуліцы Жудро 18 траўня будзе часова абмежаваны ў сувязі з правядзеннем велапарада.
Парад прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Як паведамляе «Менсктранс», правядзенне спартыўнага мерапрыемства паўплывае на арганізацыю руху шэрагу маршрутаў грамадскага транспарту з 11.00 да 15.00. Так, рух аўтобусаў маршруту № 28 арганізуецца праспектам Пушкіна, вуліцамі Адаеўскага, Бельскага, Прытыцкага ў абодвух кірунках з выкананнем прамежкавых прыпынкаў на змененым адцінку; рух аўтобусаў маршрутаў № № 50 і 163 арганізуецца вуліцай Прытыцкага, праспектам Пушкіна, вуліцай Адаеўскага ў абодвух кірунках з выкананнем прамежкавых прыпынкаў на змененай дзялянцы.
Рух аўтобусаў маршрутаў № № 62Э і 77 арганізуецца вуліцамі Прытыцкага, Жудро, Матусевіча, праспектам Пушкіна ў абодвух кірунках з выкананнем прамежкавых прыпынкаў на змененым адцінку.
Рух тралейбусаў маршрутаў № № 13 і 44 арганізуецца вуліцамі Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі, праспектам Пушкіна, вуліцай Прытыцкага ў абодвух кірунках.
Аўтобусы прыгарадных маршрутаў Заслаўскага кірунку ад ДС «Адаеўскага» будуць рухацца вуліцай Адаеўскага і праспектам Пушкіна ў абодвух кірунках.