У Беларусь едуць прадусары «Індыяны Джонса»
12- 18.05.2013, 13:02
Галівудская кампанія The Kennedy / Marshall Company зацікавілася вытворча-тэхнічнай базай «Беларусьфільма».
Бліжэйшым часам беларускую кінастудыю наведае прадстаўнік кампаніі, прадусар Андэрс Крыстэнсан, паведамляе БелТА.
Ён, у прыватнасці, зацікавіўся лакацыяй на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільма».
The Kennedy / Marshall Company вядомая прадусаваннем такіх фільмаў, як «Індыяна Джонс і Каралеўства крышталёвага чэрапа», «Лінкальн», «Баявы конь», «Арыэці з краіны ліліпутаў», «Загадкавая гісторыя Бэнджаміна Батана» ды інш.
Акрамя таго, дасягнутае папярэдняе пагадненне аб удзеле «Беларусьфільма» ў новым праекце французскай прадусаркі Мікі Захар, якая прадстаўляе рэжысёра Эміра Кустурыцу.