25 красавiка 2024, Чацвер, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: З бандай нават кіно не здымеш

10
Юрый Хашчавацкі: З бандай нават кіно не здымеш

Стварэнне галівудскіх пляцовак у Беларусі - чарговая авантура.

Такім чынам кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі пракаментаваў сайту charter97.org заяву новага міністра культуры Барыса Святлова пра тое, што «Беларусьфільм» можа стаць пляцоўкай «Галівуду».

«З нагоды гэтай прапановы я павінен сказаць, што Астапаў Бендэраў у «Галівудзе» неверагодная колькасць, і не выключана, што яны збіраюцца рабіць тут Нью-Васюкі. Усё гэта, вядома ж, ляснецца, але некаторы час можна будзе пра гэта патрашчаць», - лічыць рэжысёр.

Ён падкрэсліў, што сёння піяр значна важней рэальнай справы.

«Увогуле, мы жывем у краіне, дзе сказаць значна важней, чым зрабіць. Вось гаворыць у нас Лукашэнка, што змагаецца з карупцыяй, значыць, ён яе пераможа. Таму ўжо 19 гадоў змагаецца з карупцыяй і 19 гадоў яе перамагае, і ўсе слухаюць гэта. Зараз новы міністр будзе распавядаць, як мы збіраемся пабудаваць пляцоўкі для «Галівуду», і будзе казаць пра гэта яшчэ гадоў 25», - заявіў Юрый Хашчавацкі.

Ён адзначыў, што, хутчэй за ўсё, у Беларусі будзе здымаць не амерыканскі «Галівуд», а індыйскі «Балівуд», і тое наўрад ці.

«Бо індусы не дурні - ім патрэбная свабода дзеянняў. Таму што пачнецца з таго, што яны пабудуюць пляцоўку, а скончыцца тым, што нашы пачнуць правяраць сцэнар, ці правільна ён складзены з палітычнага пункту гледжання. Усё скончыцца, як з кампаніямі «Балтыка» і Ford. З аднаго боку, гэта мастацтва, якое ў Беларусі заціснута, але з іншага боку, гэта яшчэ і бізнес. Але шмат дурняў трапілася на гэтую вуду. У ЗША, па ўсёй бачнасці, з'явіўся новы Астап Бендэр, які думае, што ён разумнейшы за нашых. Не, нашы «бендэраты» разумнейшыя па адной простай прычыне: ледзь што, яны б'юць дубінкай па галаве, забіраюць усе грошы з банка і даюць пад зад нагой. Банда ёсць банда, з ёй працаваць немагчыма», - упэўнены кінарэжысёр.

Нагадаем, сёння новы міністр культуры Барыс Святлоў заявіў, што «Беларусьфільм» можа стаць пляцоўкай «Галівуду».

Барыс Святлоў быў прызначаны міністрам культуры ў снежні 2012 года. Раней ён працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках