17 верасня 2026, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка раскрыў, з-за чаго ў яго закіпела кроў

1
Лукашэнка раскрыў, з-за чаго ў яго закіпела кроў
Фота: Reuters

Узурпатару не падабаецца, што яго абвінавачваюць у дыктатарстве.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрыў, з-за чаго ў яго закіпела кроў.

Узурпатар звярнуў увагу, што ў яго адрас гучалі і працягваюць гучаць абвінавачанні ў дыктатарстве:

– Ведаеце, пра мяне кажуць: «Апошні, перадапошні дыктатар у Еўропе».

Узурпатар нагадаў пра «дыктатуру», якая нібыта пачалася, калі ён быў маладым чалавекам і ў першыя месяцы прыехаў у Барысаў. Вакол дыктар нібыта ўбачыў парэзаныя на кавалкі самыя сучасныя самалёты, парэзаную на кавалкі бранятэхніку, танкі.

– І нашы зваршчыкі рэзалі ўсё на кавалкі разам з прадстаўнікамі «героічнага Захаду». Я задаў пытанне ваенным, якія мяне суправаджалі: «Што гэта?» «Гэта паводле дамовы з Захадам мы ліквідуем лішкі ўзбраенняў». Тады я не меў такіх паўнамоцтваў, як цяпер, але ў мяне кроў закіпела ў жылах, — расказаў дыктатар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках