11 верасня 2026, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў паставіў ультыматум Крамлю

2
Буданаў паставіў ультыматум Крамлю
Кірыл Буданаў
Фота: Getty Images

Украіна гатовая ўзмоцніць удары.

Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Сілы абароны ўзмоцняць удары па тэрыторыі краіны-агрэсара Расіі, калі Масква не спыніць вайну. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю латвійскаму тэлеканалу LTV, апублікаваным у пятніцу, 11 верасня.

«Калі Расія не спыніць баявыя дзеянні супраць нас, відавочна, што яна адчуе гэта на ўласнай скуры яшчэ мацней і вастрэй. Нашы ўдары будуць станавіцца ўсё больш глыбокімі і магутнымі», — сказаў Буданаў.

Ён адзначыў, што Украіна гатовая да спынення баявых дзеянняў — гэта афіцыйная і публічная пазіцыя Кіева.

«Мы гатовыя да заканчэння вайны і імкнемся да гэтага. Вядома, на нармальных, прымальных умовах, а не ў форме ўльтыматуму: маўляў, аддайце нам усё, ды яшчэ і застаньцеся нам вінны. Такога не будзе», — кажа Буданаў.

Паводле яго слоў, найбольш рэалістычны сцэнар заканчэння або прыпынення вайны — замарозка фактычнай лініі фронту ў дзень дасягнення дамоўленасці з гарантыямі бяспекі. Аднак Украіна не будзе юрыдычна прызнаваць акупаваныя тэрыторыі расійскімі — «гэтага не будзе, і ніхто гэтага рабіць не стане», — падкрэслівае Буданаў.

Раней Буданаў заяўляў, што ўдары вялікай дальнасці самі па сабе не могуць выйграць вайну: гэта сродак прымусу, які працуе толькі ў комплексе з іншымі фарматамі баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках