CNN паказаў унікальныя кадры падземнай аперацыі ЗСУ пад Купянскам
- 22.11.2026, 18:59
Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон больш за 30 расійскіх акупантаў.
Украінскія вайскоўцы падчас падземнай аперацыі «Велес» пад Купянскам пераадолелі больш за 15 кіламетраў па газаправодзе, узялі ў палон больш за 30 расійскіх акупантаў і заблакавалі маршрут абыходу ўкраінскіх пазіцый.
Тэлеканал CNN паказаў кадры аперацыі байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны, падрыхтоўка і правядзенне якой цягнуліся некалькі месяцаў.
Для выканання баявой задачы ўкраінскія абаронцы загадзя трэніраваліся ў шахтах, бо ўнутры вузкага трубаправода ім даводзілася перасоўвацца амаль лежачы.
У выніку аперацыі нацгвардзейцы ўзялі ў палон больш за 30 расійскіх вайсковых і перакрылі ворагу шлях для абыходу ўкраінскіх пазіцый.
Відэазапіс рэпартажу CNN апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнай гвардыі Украіны.