17 верасня 2026, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі адказаў Патрушаву на пагрозы знішчыць Польшчу за 2–3 дні

3
Сікорскі адказаў Патрушаву на пагрозы знішчыць Польшчу за 2–3 дні
Радослав Сікорскі
Фота: Getty Images

Расійскім «таварышам» варта ўсвядоміць суадносіны сіл.

Міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі адрэагаваў на пагрозы памочніка кіраўніка Крамля Мікалая Патрушава знішчыць Польшчу за 2–3 дні.

Заяву кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства прыводзіць Polsat News.

Раней Патрушаў у інтэрв'ю штотыднёвіку «Аргументы і факты» заявіў, што «калі Польшча пачне ваенныя дзеянні супраць Расіі, польская дзяржава перастане існаваць на працягу двух-трох дзён».

У адказ на выказванні Патрушава Сікорскі адзначыў, што расійскія генералы «пагражаюць нам ядзернай вайной ужо 20 гадоў», а «прапагандысты Крамля робяць гэта бесперапынна».

«Савецкім, а цяпер ужо расійскім таварышам варта ўсвядоміць суадносіны сіл. Яны таксама павінны разумець, на што ідуць, калі пагражаюць нам», – сказаў польскі міністр.

Па яго словах, ядзерная зброя – гэта тая сфера, дзе ў Расіі ёсць перавага.

«Але, як яна пераканалася на прыкладзе Украіны, скарыстацца гэтай перавагай цяжка. Калі б Расія магла вырашыць гэтую вайну з дапамогай ядзернага шантажу, яна б ужо гэта зрабіла», – дадаў Сікорскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках