Расейская апазіцыя правядзе 12 чэрвеня марш салідарнасці з палітвязнямі
11- 18.05.2013, 15:17
Асноўная мэта новай акцыі апазіцыі - падтрымка арыштаваных паводле «балотнай справы» перад пачаткам судовага працэсу.
Пра гэта гаворыцца ў запісе каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».
«Маршрут шэсця 12 чэрвеня будзе вызначаны рабочай групай пазней, пасля чаго будзе пададзенае паведамленне ў мэрыю Масквы», - піша ён.
Адзначаецца, што акцыя з'яўляецца «грамадзянскай ініцыятывай, а Канстытуцыйны савет апазіцыі (КСА) будзе аказваць ёй ўсебаковую падтрымку».
Раней паведамлялася, што КСА на сённяшнім пасяджэнні прыняў пастанову падтрымаць ініцыятыву грамадзянскіх актывістаў аб правядзенні акцыі пратэсту ў Маскве 12 чэрвеня ў Дзень незалежнасці Расеі.
Папярэдняя масавая акцыя апазіцыі прайшла ў Маскве 6 траўня - у гадавіну леташніх сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй на Балотнай плошчы. У ёй узялі ўдзел дзесяткі тысяч масквічоў. На акцыі прысутнічалі і беларусы.