«Цмокi-Мінск» - пяціразовыя чэмпіёны Беларусі
5- 18.05.2013, 16:38
У Гародні скончыўся трэці матч фінальнай сэрыі чэмпіянату Беларусі ў баскетболе.
Пасля стартавых гульняў, якія прайшлі ў менскім Палацы спорту «цмокам» заставалася атрымаць толькі адну перамогу ў сэрыі для здабыцця чэмпіёнскага тытула. І гэты крок падапечныя Андрэя Крываноса зрабілі без сур'ёзных праблем.
«Цмокi» упэўнена перамаглі «Гродна-93» - 74:66 і пятым разам здабылі тытул чэмпіёнаў Беларусі, паведамляе «Народная Воля».
Нагадаем, баскетбольная каманда «Цмокi-Мінск» паспяхова выступае і на міжнародных турнірах.