Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Рыме
25- 18.05.2013, 17:43
Вікторыя Азаранка стала другой фіналісткай турніру ў Рыме з прызавым фондам у $ 2,369,000.
У 1/2 фіналу беларуска перамагла італійку Сару Эрані - 6:0, 7:5, паведамляе «Прессбол».
У фінале Азаранка згуляе з Серэнай Уільямс, якая ў другім паўфінале падолела румынку Сімону Халеп.