3 траўня 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Бізнесмены не здольныя абараніць сябе ва ўмовах дыктатуры

8
Андрэй Саннікаў: Бізнесмены не здольныя абараніць сябе ва ўмовах дыктатуры

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» выступіў ва ўніверсітэце Мінесоты (ЗША). Сваім уражаннем падзялілася амерыканская журналістка Маргарэт Шэнан Снорэн.

Прыводзім яе матэрыял з лекцыі Андрэя Саннікава (пераклад - charter97.org):

«Бізнесмены не здольныя абараніць сябе ва ўмовах дыктатуры ў Беларусі», - сказаў Андрэй Саннікаў, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года падчас свайго выступлення ва ўніверсітэце Мінесоты. Яно было прысвечана бягучай эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана Дэпартаментам палітычных даследаванняў і Інстытутам глабальных даследаванняў.

«Эканоміка застаецца нерэфармаванай, - кажа Саннікаў. - Не было праведзена сур'ёзнай прыватызацыі. Лукашэнку неабходна ўсё кантраляваць. Ён раздае пустыя абяцанні народу, а калі не можа іх выканаць, яго грашыма выратоўвае Расея».

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю з моманту яго абрання ў 1994 годзе. «Ён гуляе ў гульню «Усходне-Заходнія арэлі» з Масквой і Еўрапейскім Звязам, - растлумачыў Саннікаў. - Для таго, каб утрымацца ва ўладзе, Лукашэнка фальсіфікуе ўсе выбарчыя кампаніі».

Былы дыпламат Саннікаў, які выступіў супраць Лукашэнкі, быў асноўным апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. У яго была моцная каманда, якая ўключала двух былых кіраўнікоў дзяржавы, трох генералаў, моцных эканамістаў і выдатных маладых людзей. Тым не менш, у выніку ўдзелу Саннікава ў мірнай дэманстрацыі, якая праходзіла ў ноч пасля выбараў на цэнтральнай плошчы Менску, у якой удзельнічалі 40 тысяч прыхільнікаў апазіцыі, яго жорстка збілі і кінулі ў турму. Гэта адбылося яшчэ да абвяшчэння афіцыйных вынікаў, згодна з якімі ён заняў другое месца.

«Мне прапаноўвалі «на выбар» цэлае меню абвінавачванняў - ад тэрарызму і шпіянажу да арганізацыі масавых беспарадкаў і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі», - успамінае Саннікаў. Толькі з дапамогай міжнароднага ціску і санкцый з боку Еўрапейскага звязу яму ўдалося выйсці на свабоду і пасля ён атрымаў прытулак у Англіі. Яго жонка-журналістка да гэтага часу не можа выехаць з Беларусі.

Слухачы задалі пытанне пра тое, дзе Лукашэнка атрымлівае падтрымку і што матывуе яго. Саннікаў адказаў, што большасць насельніцтва выступае супраць дыктатуры. «На жаль, вялікая колькасць маладых людзей пакідаюць краіну, - сказаў Саннікаў. - Еўрапейскі Звяз разглядае заявы палітычных уцекачоў з Беларусі даволі хутка».

Што тычыцца матывацыі Лукашэнкі, Саннікаў лічыць, што ён адхіляе нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі і не мае ніякай ідэалогіі. «Лукашэнка нават змяніў дзяржаўныя герб і сцяг, вярнуўшы савецкую сімволіку, ён ігнаруе гісторыю і культуру Беларусі. У Лукашэнкі адна матывацыя - захаваць сваю ўладу», - сказаў ён.

Саннікаў кажа, што ён актыўна ездзіў па краіне падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, і ніхто не выказваўся станоўча пра рэжым: людзі скардзіліся, сярод іншага, на кантрактную сістэму. Гэта сапраўднае «прыгоннае права» для рабочых. Эканоміка Беларусі выжывае за кошт крэдытаў Расеі.

Саннікаў лічыць, што Беларусь мае патрэбу ў моцнай падтрымцы дэмакратычнага руху і ў маніторынгу з боку міжнародных праваабарончых арганізацый: «Беларусь не выконвае свае абавязацельствы па многіх міжнародных дамовах і пактах ААН па абароне правоў чалавека.

Я ўпэўнены, што Беларусь зможа вельмі хутка прасунуцца наперад пасля Лукашэнкі і захоўвае добры патэнцыял для таго, каб у самыя кароткія тэрміны стаць часткай еўрапейскай сям'і».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках