7 траўня 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter папярэджвае пра новыя хакерскія атакі

5
Twitter папярэджвае пра новыя хакерскія атакі

Пасля ўзлому шэрагу папулярных акаўнтаў кампанія папярэджвае пра далейшыя кібератакі.

Нядаўнія падзеі, звязаныя з узломам акаўнта агенцтва AP і публікацыяй ілжывай інфармацыі аб раненні прэзідэнта ЗША, якое выклікала абвал і паніку на сусветных біржах, мяркуючы па ўсім, так усхвалявалі кіраўніцтва найбуйнейшага сэрвісу мікраблогаў, што яно вырашыла выступіць з афіцыйным папярэджаннем.

У пасланні, разасланым на днях вядучым медыя-карпарацыям і агенцтвам навін, змяшчаецца напамін пра пагрозы, якія нясуць кібер-злачынцы, а таксама заяўлена пра тое, што такія атакі працягнуцца, піша Cnet.

У кампаніі лічаць, што такога роду інцыдэнты, верагодна, звязаныя з фішынгавымі атакамі, нацэленымі на карпаратыўную пошту, ад якой, як правіла, не чакаеш падвоху, і якая часта мае прывязку непасрэдна да акаўнта карыстальніка. Для павышэння ўзроўню бяспекі эксперты рэкамендуюць не выкарыстоўваць кампутары з падобнай функцыянальнасцю для чытання звычайных электронных лістоў або вэб-серфінгу, паколькі ў гэтым выпадку павялічваецца рызыка падхапіць які-небудзь вірус. У самім жа сэрвісе мікраблогаў зараз працуюць над сістэмай двухфактарнай аўтарызацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках