26 снежня 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Трэба змагацца з подласцю

138
Станіслаў Шушкевіч: Трэба змагацца з подласцю

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі патэлефанаваў у рэдакцыю charter97.org і сказаў: «Хачу выказацца!».

Абурэнне Станіслава Шушкевіча выклікалі заявы старшыні руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

«Калі з'яўляюцца заявы пра тое, што апазіцыя вядзе ўнутры сябе больш жорсткую барацьбу, чым з рэжымам, гэта азначае, толькі адно: у нашым асяроддзі з'явіліся людзі, якія вядуць сябе больш брыдка, чым рэжым. Яны сталі на бок рэжыму і прымудраюцца знаходзіцца ў добрых умовах і карыстацца падтрымкай Захаду, выдаючы сябе за апазіцыю. Фактычна яны ператварыліся ў апору кіруючага рэжыму. Гэта проста ганьба», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

«Я ўжо даўно назіраю за гэтым працэсам, проста не хацеў раней казаць пра гэта. Але зараз сказаць павінен. Я вельмі часта бачыў Аляксандра Мілінкевіча ў Еўропе. Ён цалаваўся з Бенітай Ферэра-Вальднер і Хаўерам Саланай. Калі яны адступілі ад сваіх прынцыповых пазіцый, Мілінкевіч працягваў дагаджаць ім. Ён зрабіў і працягвае рабіць гэта, таму што дзякуючы такой лініі паводзін можа існаваць і атрымліваць магутную фінансавую падтрымку рух «За свабоду», які ператварыўся ў разбуральніка беларускай апазіцыі.

Што самае непрыемнае? Гэты чалавек заяўляе, што ў нашых складаных умовах мы павінны «прытрымлівацца прынцыпаў справядлівасці». Але калі прытрымлівацца іх, то трэба змагацца з подласцю. Калі ўлады вядуць жорсткую прапаганду са свайго боку, то апазіцыя павінна прыкласці ўсе намаганні для таго, каб адказаць на гэта контрпрапагандай. І маленькая жанчына Наталля Радзіна знаходзіць сродкі барацьбы з гэтым прапагандысцкім арсеналам і робіць сайт, які расчыняе сутнасць рэжыму. Маліцца трэба на гэты сайт, калі ты сапраўдны беларус і змагар за незалежнасць краіны», - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

Гаворачы пра новую ініцыятыву «Народны рэферэндум» - кампанію, пра пачатак якой 20 траўня абвясцілі рух «За Свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду», - Шушкевіч адзначыў:

«Ініцыятыва «Народны рэферэндум» - глупства з пункту гледжання паліталогіі. Прачытайце Канстытуцыю. Выбары і рэферэндумы ў нас прызначае Лукашэнка і падкантрольная яму «палата прадстаўнікоў». Пра які рэферэндум, пра якія выбары можна казаць? Нават студэнты ведаюць, што гэта немагчыма. Ініцыятары гэтай кампаніі проста вырашылі заблытаць народ, забыўшыся перад гэтым адкрыць Канстытуцыю.

Давайце паглядзім, што адбылося з апазіцыяй. Аўтарытэтную ў свой час структуру - Беларускі народны фронт - пакінулі вядомыя яго прадстаўнікі: Алесь Марачкін, Мікола Купава, Юрый Хадыка, Пётр Садоўскі і многія іншыя. Аднаму з аўтараў гэтай ініцыятывы - Аляксею Янукевічу - я спачатку парэкамендаваў бы перш за ўсё пакаяцца перад імі, перад тымі людзьмі, якія з'яўляюцца гонарам краіны, але не змаглі застацца ў сваёй партыі з-за таго, што да ўлады ў ёй дарвалася пражэрлівая маладая зграя.

Гэтыя людзі - Мілінкевіч, Янукевіч і іншыя - развучыліся што-небудзь рабіць. Яны могуць толькі адно: падтакваць рэжыму і дурыць Еўразвяз. Гэта не апазіцыя, а ганьба апазіцыі, анкалагічны нараст на яе целе, які прыняў гіпертрафаваныя памеры. Мілінкевіч заўсёды шукаў выгаду і свайго атачэння. Як вы дайшлі да такога ўзроўню, калі вам ужо ніхто не верыць?

Мне вельмі шкада, што да тройкі ініцыятараў так званага «Народнага рэферэндуму» далучыўся таленавіты паэт Уладзімір Някляеў. Шкада, што яго змаглі абдурыць Мілінкевіч і «камсамольцы», якія атачаюць яго, - сказаў Шушкевіч.

Каментуючы справаздачу дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса, палітык сказаў:

«Лорд Бэл калісьці прыдумаў, як можна палепшыць імідж рэжыму. Цяпер іншыя людзі рэалізуюць яго планы. Я не разумею, якія змены ўбачыў Юстас Палецкіс. Якія пазітыўныя зрухі ён знайшоў тут? Іх няма. Скажу пра сябе: мне 78 гадоў, я атрымліваю пенсію 3200 рублёў, не магу працаваць у Беларусі і вымушаны працаваць за мяжой з-за таго, што дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента слухае такіх, як Мілінкевіч. Я спадзяюся, што Юстас Палецкіс, якога я асабіста ведаю, проста памыліўся».

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках