1 траўня 2024, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі знайшлі чарговага «тэрарыста»

20
У Гомелі знайшлі чарговага «тэрарыста»

КДБ Беларусі за апошні час удалося прадухіліць некалькі актаў тэрарызму з боку анархістаў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык, каментуючы папраўкі па ўвядзенні адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне ў Інтэрнэце інфармацыі аб падрыхтоўцы выбуховых рэчываў, якія разглядаюцца ў «палатцы», перадае БелТА.

«У тым ліку і анархісты актыўна распаўсюджваюць інфармацыю ў Інтэрнэце аб тым, як зрабіць кактэйль Молатава, выбухоўку», - сказаў Валерый Вакульчык. Паводле яго слоў, у Гомелі быў прадухілены тэракт, які збіраўся ажыццявіць адзін з анархістаў з 31 снежня 2011 года на 1 студзеня 2012 года. Па месцы жыхарства гэтага чалавека быў своечасова праведзены ператрус. Праваахоўнікі канфіскавалі аміячную салетру і іншыя кампаненты, неабходныя для падрыхтоўкі выбухоўкі.

Валерый Вакульчык паведаміў, што методыкамі вырабу выбухоўкі цікавяцца і нацыянал-бальшавікі. Напрыклад, адпаведныя матэрыялы былі канфіскаваныя ў прадстаўнікоў гэтай групоўкі ў Лідзе падчас расследавання справы аб хуліганскіх дзеяннях, накіраваных супраць Дома палякаў.

Валерый Вакульчык падкрэсліў, што інфармацыяй пра выбухоўку ў Інтэрнэце цікавяцца маладыя людзі: «Меліся неаднаразовыя факты, калі яны траўмаваліся пры вырабе выбуховых рэчываў. Каб самавыявіцца, некаторыя з іх робяць спробы выбухаў у грамадскіх месцах». Кіраўнік КДБ дадаў, што інфармацыяй пра выбухоўку цікавяцца не толькі прыхільнікі розных нелегальных рухаў, але і іншыя грамадзяне.

Факты распаўсюджвання «рэцэптаў» выбухоўкі, па словах Валерыя Вакульчыка, неаднаразова фіксаваліся ў беларускіх файлаабменных і лакальных сетках.

Кіраўнік КДБ адзначыў, што папраўкі, якія прымаюцца сёння, не вырашаць цалкам праблему, але будуць вялікім крокам у барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках