Паўлу Севярынцу прадстаўлены трохдзённы адпачынак
7- 4.05.2013, 14:51
Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу далі адпачынак на Вялікдзень.
Палітвязень выкарыстоўвае яго для таго, каб з'ездзіць дадому ў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі. Дарога з вёскі Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе палітык адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7, да Віцебска і назад зойме каля паўтары сутак. Прыкладна столькі ж Павел зможа пабыць дома, паведамляе прэс-служба БХД.
Апошні раз Севярынец наведваў Віцебск у студзені гэтага года - тады яму таксама быў прадстаўлены трохдзённы адпачынак.
Нагадаем, Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года.
.