Прыпяць змыла дамбу пад Туравам
8- 5.05.2013, 10:53
У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Прыпяць размыла 10 метраў дамбы.
Паведамленне пра размывы паблізу Турава паступіла ў МНС напярэдадні раніцай.
У выніку падтопленыя падворкі ў вёсцы Крэмнае. Пагрозы падтаплення іншых населеных пунктаў і пацярпелых няма. Ужо ўвечары размыў ліквідавалі. Зараз вядуцца работы па ўмацаванні дамбы.
Тым часам, у выніку ўздыму ўзроўню вады ў беларускіх рэках застаюцца падтопленымі больш за 600 жылых дамоў, амаль 2,5 тысячы дачных дамоў, 93 участка дарог і 3 аўтамабільных маста.
Талымі водамі да гэтага часу падтопленыя 6 жылых і 110 дачных дамоў, а таксама 2 участкі дарог.
Жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана, вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі.