2 траўня 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля «Гіпо» раздалі падпольную газету

4

Менчукі атрымалі першы выпуск газеты «Еўрапейскі выбар».

Яе распаўсюджвалі сёння ў раёне гіпермаркета «Гіпо» ў Серабранцы актывісты незалежнага прафзвязу. Людзі ахвотна разбіралі незалежную газету і распачыналі размовы моладдзю, якая яе раздавала, піша сайт bajkot.org.

Таксама актывісты распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Газета «Еўрапейскі выбар» - новае незалежнае выданне, якое распаўсюджваецца намаганнямі ініцыятыўных людзей. Яе выдаўцы заклікаюць усіх ахвотных праявіць сваю актыўную пазіцыю, раздрукаваць газету, распаўсюдзіць яе сярод сваіх сяброў і суседзяў.

Спампаваць газету «Еўрапейскі выбар» можна тут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках