2 траўня 2024, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэрынар: Эпідэмія свіней прычыніць вялікую шкоду беларускай эканоміцы

89
Ветэрынар: Эпідэмія свіней прычыніць вялікую шкоду беларускай эканоміцы

(абноўлена - 21.40) Пацвярджэнне факту афрыканскай чумы свіней у Беларусі прычыніць сур'ёзную эканамічную школу сельгаспрадпрыемствам краіны.

Так ветэрынарны ўрач Аляксей Цюлькоў пракаментаваў сайту charter97.org эпідэмію афрыканскай чумы свіней пад Баранавічамі.

«Для людзей гэтае захворванне не нясе пагрозы, бо да яго ўразлівыя толькі свінні. Асаблівасць гэтага захворвання ў тым, што метадаў яго лячэння і прафілактыкі не існуе ў прыродзе. Адзінае, што можна зрабіць, гэта не дапусціць распаўсюджвання хваробы на пэўную тэрыторыю. Калі ж бяда здарылася, то метадам ліквідацыі эпідэміі з'яўляецца знішчэнне ўсіх свіней у радыусе да 30 кіламетраў вакол асяродка хваробы, увядзенне жорсткага каранціну, недапушчэнне ўезду і выезду людзей, а таксама забарона на вываз прадуктаў жывёлагадоўлі ўсяго, што датыкалася да заражаных жывёлін», - падкрэсліў экспэрт.

Ён упэўнены, што беларускія ўлады да апошняга не будуць пацвярджаць факт афрыканскай чумы свіней пад Баранавічамі.

«Сёння ў Беларусі назіраецца перавытворчасць свініны, з якой дзве траціны экспартуецца. Афрыканская чума свіней - гэта захворванне, якое паводле каранцінных акцый уваходзіць у групу «А». Калі факт гэтай эпідэміі пацвердзіцца, то нашымі суседзямі будзе накладзеная жорсткая забарона на ўвоз свініны. У першую чаргу, гэта зробіць Расея, якая з'яўляецца асноўным пакупніком прадуктаў беларускага свінагадоўлі. У нашай краіне існуе больш за 100 свінакомплексаў, якія пацерпяць сур'ёзныя эканамічныя страты праз адсутнасць рэалізацыі прадукцыі на замежныя рынкі. На гэты момант існуюць вялікія складанасці з рэалізацыяй свініны толькі таму, што Расея ўступіла ў СГА, і Беларусі складана канкураваць з заходнімі вытворцамі, у першую чаргу, параз кошт. Але калі будзе уведзеная забарона праз афрыканскую чуму, то свінагадоўля ў нашай краіне апынецца ў стане крызісу. Будзе таксама зніжаная вытворчасць камбікармоў на хлебакамбінатах, што ў сукупнасці прычыніць значную шкоду беларускай эканоміцы», - мяркуе ветэрынар.

Нагадаем, на свінакомплексе «Усходні», які належыць Баранавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў, зафіксаваны высокі ўзровень здыхаты жывёлы. Мясцовае кіраўніцтва катэгарычна адмаўляе ўсялякую інфармацыю аб НЗ, але пры гэтым наваколле свінакомплексу было ачэпленае міліцыяй, а мясцовыя жыхары пацвярджалі, што праводзіцца масавае пахаванне жывёл.

Самай распаўсюджанай версіяй таго, што адбываецца была эпідэмія афрыканскай чумы свіней, якая фіксуецца ў суседніх краінах. Зразумець страх мясцовых чыноўнікаў можна - наяўнасць эпідэміі можа прычыніцца да забароны паставак беларускага мяса ў Расею. Гаворка ідзе пра значныя аб'ёмах - у 2013 годзе Беларусь плануе экспартаваць у Расею 310 тысяч тон мяса і мясапрадуктаў.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках