6 траўня 2024, панядзелак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і «зламаная» эканоміка

21
Пуцін і «зламаная» эканоміка

Эканоміка Расеі ў рэцэсіі. Выкананне ўзятых сацыяльных абавязацельстваў пад пагрозай.

«Эканоміка на ўздыме, рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя - калі 7 траўня 2012 года Уладзімір Пуцін вярнуўся ў Крэмль, расейская эканоміка рухалася пры «зялёным святле». І вось праз год Пуцін вымушаны прымаць меры па аднаўленні эканамічнага росту, які пагражае яго папулярнасці, якая і без таго пахіснулася», - піша ў артыкуле, апублікаваным La Presse, карэспандэнт AFP Жэрмен Муайон.

Агульная карціна азмрочылася настолькі, што самыя песімістычныя з назіральнікаў прадказваюць вяртанне сцэнара 2008-2009 гадоў, калі сусветны фінансавы крызіс і падзенне коштаў на нафту прывялі расейскую эканоміку да стагнацыі.

«Не так даўно ўрад знізіў прагноз эканамічнага росту ў 2013 годзе з 3,6 да 2,4%», - гаворыцца ў артыкуле. «З такімі тэмпамі расейская эканоміка далёкая ад штогадовага росту ў 7-8%, які назіраўся ў першыя два тэрміны Уладзіміра Пуціна (2000-2008 гады)», - піша аўтар.

«Эканоміка ў рэцэсіі. Выкананне ўзятых сацыяльных абавязацельстваў пад пагрозай. Расея працягвае губляць канкурэнтаздольнасць», - так ацэньвае сітуацыю мільярдэр Міхаіл Прохараў. «Гэта страчаны год», - згаджаецца з ім палітолаг Мікалай Пятроў.

Расейскія ўлады вінавацяць ва ўсім крызіс еўразоны, куды ўваходзяць галоўныя эканамічныя партнёры Расеі, а таксама міжнародныя фінансавыя арганізацыі, якія ўстанаўліваюць завышаныя адсоткавыя стаўкі. Аднак у эканамічных і фінансавых колах мяркуюць, што з-за карупцыі, бюракратыі і залежнасці ад коштаў на вуглевадароды ў Расеі склаўся неспрыяльны эканамічны клімат, гаворыцца ў артыкуле.

Занепакоены існуючым становішчам, Пуцін даў ураду і сваёй адміністрацыі даручэнне да 15 траўня распрацаваць меры па стымуляванні эканамічнага росту, з упорам на інвестыцыі ў інфраструктуру.

Аднак «на вынікі можна разлічваць не раней канца года», упэўнены эканаміст «Рэнесанс Капіталу» Іван Чакараў. «Чароўнага «заклінання» не існуе: у канчатковым выніку, што Расеі трэба, так гэта ўшчыльную заняцца бюракратыяй, інстытуцыянальнымі асновамі, карупцыяй і прадукцыйнасцю працы», - піша аўтар.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: AFP

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках