6 траўня 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва «Park Avenue» адмянілі пасля пратэстаў менчукоў

10
Будаўніцтва «Park Avenue» адмянілі пасля пратэстаў менчукоў

Скандальны праект стварэння шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра на беразе Свіслачы адменены.

Як стала вядома charter97.org, пра гэта мясцовай ініцыятыўнай групе грамадзян паведамілі ў лісце з Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама.

«Камісіяй па інвестыцыйнай дзейнасці прынятае рашэнне аб немэтазгоднасці заключэння з дадзеным інвестарам інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва названага аб'екта», - гаворыцца ў лісце.

Раней ініцыятыўнай групай грамадзян быў атрыманы адказ з Міністэрства культуры, у якім паказваецца, што на дадзенай тэрыторыі гістарычнага цэнтра Менска будаўніцтва аб'ектаў забаронена. Па гэтым факце былі накіраваныя скаргі ў Генеральную пракуратуру і Камітэт дзяржкантролю.

Мясцовыя жыхары і грамадзянская ініцыятыва «Еўраперспектыва» пачалі кампанію па абароне дадзенай тэрыторыі ад забудовы падчас правядзення грамадскага абмеркавання праекта ў студзені 2013 года. Супраць будаўніцтва ў ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue» падпісаліся больш за 1300 жыхароў. Аднак адміністрацыя Партызанскага раёна Менска тады рэкамендавала праект да рэалізацыі. Выяўленне парушэнняў заканадаўства, ліставанне з дзяржаўнымі органамі і актыўныя дзеянні ініцыятыўнай групы далі вынік - скандальнага праекта не будзе.

«Рашэнне Менгарвыканкама абсалютна правільнае і пазітыўнае. Мы рады, што ўлады горада не далі знішчыць гэты ўчастак водна-зялёнага дыяметра Менска дзеля чарговага інвестыцыйнага аб'екта, што прыслухаліся да меркавання грамадскасці, якая выступае за захаванне дадзенай тэрыторыі. Мы дачакаемся адказаў на нашы скаргі ў Генпракуратуру і КДК, і разам з мясцовай ініцыятыўнай групай грамадзян будзем думаць над далейшым развіццём гэтай тэрыторыі, каб засцерагчы яе ад магчымых будучых «інвестыцыў». Будзем шукаць паразумення з Менгарвыканкамам», - заявіў Віктар Янчурэвіч, актывіст «Еўраперспектывы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках