6 траўня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватнікаў прымусяць будаваць арэнднае жыллё

15
Прыватнікаў прымусяць будаваць арэнднае жыллё

Лукашэнка заявіў, што ў краіне пачынаецца рэалізацыя глабальнага праекта па будаўніцтве арэнднага жылля.

Паводле яго слоў, гэтым будуць займацца не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя прадпрыемствы, перадае «Інтэрфакс».

«Мы пачынаем ажыццяўленне перспектыўнага нацыянальнага праекта стварэння арэнднага жылля. Пры гэтым хачу асабліва падкрэсліць: усе гасразліковыя, дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы абавязаныя будаваць арэнднае жыллё. І ім трэба давесці заданні», - адзначыў Лукашэнка ў аўторак у Менску на цэрымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу «Магістр» для навуковай і творчай интеллегенции.

Па запэўненнях чыноўнікаў, арэндныя кватэры з часам стануць адной з альтэрнатыў льготнаму крэдытаванню. Аднак пакуль механізм вылучэння такога жылля буксуе.

Кошты на яго зашкальваюць, а рыэлтары кажуць пра тое, што сітуацыя не ўсяляе надзей на іх хуткае зніжэнне. Такую выснову можна зрабіць з аналізу рынку арэнднага жылля і прагнозу на травень-чэрвень. Паводле дадзеных рыэлтараў, попыт на яго перавышае прапанову ў 3-4 разы.

Распрацоўшчыкі праграмы па будаўніцтве арэнднага жылля раней неаднаразова заяўлялі пра тое, што яны разлічваюць зацікавіць у яе рэалізацыі камерцыйных забудоўшчыкаў, прыватных інвестараў. Аднак бізнесу будаваць кватэры на арэнду без якіх-небудзь прэферэнцый з боку дзяржавы пакуль нявыгадна. Па некаторых дадзеных, выдаткі на ўзвядзенне арэнднага дома акупяцца не раней, чым праз 15 гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках