6 траўня 2024, панядзелак, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі парапланерыст падняў на вушы СПА і ВПС

15
Віцебскі парапланерыст падняў на вушы СПА і ВПС

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, які здзейсніў палёт на незарэгістраваным параплане ў раёне Пастаў (Віцебская вобласць).

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«6 траўня Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны зафіксаванае парушэнне парадку выкарыстання паветранай прасторы Беларусі ў раёне населенага пункта Паставы. Парушальнікам аказаўся грамадзянін Іван Усціновіч, які ажыццяўляў палёт без адпаведнага дазволу на незарэгістраваным параплане. Парушальнік затрыманы органамі МУС, а матэрыялы па дадзеным парушэнні перададзеныя ў Дэпартамент па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі для правядзення расследавання», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Падобны выпадак адбыўся пад Менскам у мінулым годзе. Тады ваенныя паднялі баявы Мі-8 супраць мірных парапланерыстаў. Такая актыўнасць ВПС і СПА звязаная з інцыдэнтам, калі 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Па факце незаконнага перасячэння мяжы КДБ распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 371 КК.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках