6 траўня 2024, панядзелак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры будаўніцтве гасцініцы «Пекін» знайшлі чатыры мяшка костак

25
Пры будаўніцтве гасцініцы «Пекін» знайшлі чатыры мяшка костак

Косткі нагадваюць чалавечыя рэшткі, па папярэдняй экспертызе, узрост знаходкі складае каля 50 гадоў.

Актывістка «Зялёнай сеткі» Людміла Гайкоўская, якая ўваходзіць у ініцыятыўную групу па абароне парку 40-годдзя Кастрычніка, паведаміла «Нашай Ніве», што нядаўна на месцы будаўніцтва гасцініцы «Пекін» былі знойдзеныя чалавечыя косткі.

«Косткі адкапаў экскаватар. Большасць з іх былі ў першым каўшы з зямлёй, астатнія зачарпнулі за другі раз. Костак набралася на некалькі мяшкоў. Факт знаходкі зарэгістравала ўпраўленне крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС, справай займаецца Следчы камітэт. Цяпер будзем старацца атрымаць больш інфармацыі пра гэты выпадак», - паведаміла яна.

У Ленінскім РУУС не пракаментавалі здарэнне, факт страшнай знаходкі пацвердзіў Следчы камітэт.

«На самой справе, 30 красавіка ў парку 40-годдзя Кастрычніка падчас правядзення будаўнічых работ адкапалі чатыры мяшка фрагментаў костак. Па дадзеным факце зараз праводзіцца праверка, - удакладніў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў. - Фрагменты нагадваюць чалавечыя рэшткі. Па папярэдняй экспертызе было ўстаноўлена, што ўзрост знаходкі складае не менш за 50 гадоў, аднак больш дакладная дата будзе ўстаноўленая экспертамі пазней».

Герасімаў адзначыў, што прыпыняць будаўніцтва з-за знаходкі не мае сэнсу - Следчы камітэт пакуль не бачыць нічога крымінальнага.

Да таго ж, па словах Герасімава, косткі залягалі на ўзроўні грунтавых вод, і больш маштабныя раскопкі могуць быць небяспечныя для работнікаў з-за няўстойлівасці глебы.

Нагадаем, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, гатэль «Пекін» будуюць у Парку 40-годдзя Кастрычніка ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках