У Менску пачаліся слуханні па «справе фінансістаў»
10- 8.05.2013, 15:10
Судовы разгляд супраць банкіра Кацарэнкі пачаўся ў другой палове красавіка.
Па «справе фінансістаў» праходзіць былы старшыня назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслаў Кацарэнка (на фота); усяго ў справе - восем фігурантаў.
Сярод вылучаных ім абвінавачанняў - крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, ухіленне ад выплаты падаткаў, махлярства, падробка дакументаў, піша БелаПАН.
Нагадаем, з абвінавачання вынікае, што Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў, падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур - рэзідэнтаў Расеі і Велікабрытаніі, арганізаваў незаконны абмен валюты ў велізарных маштабах.
Шкода ў выглядзе нявыплачаных падаткаў ацэньваецца ў 7 млрд. рублёў, незаконны даход, атрыманы групай ад усіх відаў незаконнай дзейнасці, - у 417 млрд. рублёў.
Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012 года.