Андрэй Кулебін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай
10- 8.05.2013, 15:30
Беларус заваяваў тытул чэмпіёна свету на турніры Max Muay Thai 2013.
Турнір прайшоў у Тайландзе. Андрэй Кулебін быў адным з чатырох прэтэндэнтаў на тытул, у выніку менавіта беларус стаў пераможцам. У фінале Кулебін сустракаўся з ужо вядомым яму тайцам Петашвінам Шэатранферы, піша «Прессбол».
У першым баі Андрэй Кулебін перамог байца з Уганды Умара Сямату. У другім паўфінале таец Петашвін Шэатранферы ўзяў верх над бразільцам Жосам Мяндонкай. У фінальным паядынку Кулебін адправіў Шэатранферы ў накаўт ў другім раўндзе. Гэтаму паспрыяў удар нагой.
З Шэатранферы Кулебін сустракаўся і раней, калі на турніры «Каралі Муай Тай» у Гродна накаўтаваў суперніка ўдарам локця.
У лістападзе мінулага года беларусы Андрэй Кулебін і Віталь Гуркоў выйшлі ў фінал прэстыжнага міжнароднага турніру Thai Fight.