15 красавiка 2024, панядзелак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханес Свабода: Кампраміс у пытанні вызвалення палітвязняў недапушчальны

2
Ханес Свабода: Кампраміс у пытанні вызвалення палітвязняў недапушчальны

Крокі насустрач беларускім уладам могуць быць прынятыя толькі пасля выхаду на волю беларускіх вязняў сумлення.

Пра гэта кіраўнік фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце Ханес Свабода заявіў у Вільні. Ён сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партый і рухаў. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Акрамя яго, на сустрэчы прысутнічалі старшыня партыі Справядлівы свет Сяргей Калякін, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ірына Вештард і намеснік кіраўніка руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па словах Анатоля Лябедзькі, Ханес Свабода заявіў, што кампраміс у пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў недапушчальны.

«Лідар еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў цалкам падтрымаў стратэгію трох крокаў у дачыненні да афіцыйнага Менска. Першым крокам павінны быць вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Наступным - правядзенне свабодных і сумленных выбараў. Пасля гэтага можна пачаць рэалізацыю плана мадэрнізацыі для Беларусі. Ён сказаў, што па пытанні палітычных вязняў не можа быць ніякіх кампрамісаў. А адсутнасць свабодных і справядлівых выбараў прымушае міжнародную супольнасць хадзіць па замкнёным коле ў адносінах з Беларуссю», - сказаў Анатоль Лябедзька.

Старшыня АГП адзначыў, што ад пазіцыі сацыял-дэмакратаў, якія з'яўляюцца другой па велічыні фракцыяй Еўрапейскага парламента, моцна залежыць не толькі тэкст рэзалюцыі па нашай краіне, але і пазіцыя ЕЗ у дачыненні да афіцыйнага Менска.

«Ханес Свабода пажартаваў, што нават яго прозвішча абавязвае кіравацца маральнымі прынцыпамі ў палітыцы, а не прагматычнымі разлікамі», - распавёў Анатоль Лябедзька.

Палітык заявіў, што сустрэча была звязаная з праектам рэзалюцыі па Беларусі, якую падрыхтаваў калега Ханеса Свабоды па фракцыі сацыял-дэмакратаў, дэпутат з Літвы Юстас Палецкіс.

Фота: weidenholzer.eu

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках