28 снежня 2024, Субота, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне сістэмы BelToll перанеслі на месяц

8
Увядзенне сістэмы BelToll перанеслі на месяц

Тэрмін пачатку збірання платы за праезд на платных дарогах Беларусі ў сістэме BelToll пераносіцца з 1 ліпеня на 1 жніўня.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

«Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь супольна з аўстрыйскай кампаніяй Kapsch TrafficCom AG унесеныя прапановы ва ўрад Рэспублікі Беларусь аб пачатку тэхнічнай эксплуатацыі электроннай сістэмы збору платы за праезд на аўтамабільных дарогах Беларусі з 1 ліпеня 2013 года, а камерцыйнай эксплуатацыі АТС-сістэмы і збірання платы за праезд на платных дарогах - з 1 жніўня 2013 года.

Цягам ліпеня будзе праведзеная работа для наладкі ўсіх аперацыйных функцый сістэмы, укладанне кантрактаў з карыстальнікамі сеткі платных дарог, устанаўленне рабочых працэдур аперацыйных службаў і службаў назірання за зборам аплаты, збору, аналізу і класіфікацыі інфармацыі аб зарэгістраваных карыстальніках», - гаворыцца ў паведамленні Мінтранса.

Аўтаматызаваная сістэма BelToll уводзіцца для замены ручнога збору платы. Над дарогай будуць размешчаныя спецыяльныя станцыі збору платы, абсталяваныя прыёмаперадатчыкамі, якія забяспечваюць абмен інфармацыяй з бартавой прыладай, устаноўленай на лабавым шкле транспартнага сродку. Плата за праезд спісваецца аўтаматычна, калі транспартны сродак праязджае пад станцыямі.

Сума закладной вартасці прылады электроннай аплаты складзе ад 20 да 50 еўра.

Перанос тэрміну ўвядзення сістэмы, відавочна, звязаны са скаргамі арганізацый на тое, што бартавыя прылады для яе нельга набыць праз безнаяўны разлік.

Як паведамілі charter97.org на інфалініі аператара электроннай сістэмы збору платы за праезд BelToll, «на сённяшні дзень сітуацыя такая, што атрымаць бартавую прыладу сапраўды можна толькі ў рэжыме папярэдняй аплаты і за наяўныя сродкі. Цяпер на інфалініі Beltoll тэлефануюць прадстаўнікі арганізацый, юрыдычных асоб, якія пытаюцца, калі будзе магчымасць аплаты за безнал альбо з дапамогай «паліўнай карты», але, на жаль, мы гэтага самі яшчэ не ведаем».

Сістэму пад маркай BelToll у Беларусі будуе аўстрыйская кампанія Kapsch, якая інвестуе ў яе больш за 267 млн еўра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках