Bloomberg: Дыктатарская Беларусь у «заганным» рэйтынгу
27- 27.06.2013, 9:19
- 29,689
Агенцтва Bloomberg ранжыравала краіны па ступені амаральнасці іх жыхароў.
Дзевятае месца ў рэйтынгу «заганнасці» заняла Беларусь. Яе суседзямі апынуліся Расея і Грэцыя, піша finmarket.ru.
Аналітыкі вывучылі схільнасць грамадзян 57 краін свету да амаральнага ладу жыцця. На аснове гэтых дадзеных краіны былі ранжыраваныя па ступені заганнасці.
Для складання рэйтынгу былі ўзятыя 4 зменныя: сярэдняя колькасці алкаголю, які выпівае кожны дарослы жыхар краіны, колькасць спажываных цыгарэт, распаўсюджанасць наркотыкаў (адсотак людзей, якія прымаюць наркатычныя сродкі, сярод жыхароў ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў) і агульныя страты ад азартных гульняў у адсотках ад ВУП .
За максімальнае значэнне кожнай зменнай краіна атрымала 25 балаў. Калі значэнне зменнай аказвалася мінімальным, то дзяржава атрымлівала 0 балаў. Для кожнай краіны быў выведзены выніковы лік. Больш высокі бал паказвае на больш высокую схільнасць да заганы.
Вось якія вынікі атрымалі даследчыкі: