18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Тыбету дазволілі выкарыстоўваць фота Далай-ламы

8
Жыхарам Тыбету дазволілі выкарыстоўваць фота Далай-ламы

Кітайскія ўлады пасля 17-гадовай забароны дазволілі паказваць выявы духоўнага лідара Тыбета Далай-ламы на тэрыторыі шэрагу манастыроў.

У прыватнасці праваабарончая арганізацыя «Свабодны Тыбет» паведамляе пра тое, што забарона адмененая на тэрыторыі рэлігійнага цэнтра Гандзі ў сталіцы правінцыі - горадзе Лхаса, перадае BBC.

Гэта рашэнне адмяняе забарону на дэманстрацыю фотаздымкаў Далай-ламы, уведзенае ў 1996 годзе.

Радыёстанцыя «Свабодная Азія» паведаміла, што ўлады ў правінцыях Цынхай і Сычуань таксама дазволілі манахам адкрыта шанаваць Далай-ламу і паказваць яго выявы.

Брытанская газета Independent піша, што такое рашэнне можа стаць знакам новай рэлігійнай палітыкі цяперашняга лідара Кітая Сі Цзіньпіна і дапаможа знізіць узровень напружання паміж тыбетцамі і кітайскім урадам.

Тыбет акупаваны Кітаем у 1950 годзе. Яго ўключэнне ў склад КНР у выніку ваеннага ўварвання застаецца складаным і супярэчлівым пытаннем аж да цяперашняга часу. У Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбета ў выгнанні, кіраўніком якога да 2002 з'яўляўся Далай-лама XIV - адзін з самых вядомых і паважаных людзей у свеце.

Акцыі ў падтрымку барацьбы тыбетцаў за свае нацыянальныя і рэлігійныя правы рэгулярна праходзяць па ўсім свеце. У Менску іх праводзілі актывісты руху «Зубр» у 2001 годзе і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у 2008 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках