5 траўня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юбілейны фестываль у Будславе пройдзе 5-6 ліпеня

2
Юбілейны фестываль у Будславе пройдзе 5-6 ліпеня

Тысячы паломнікаў традыцыйна наведаюць Будслаў падчас урачыстасцяў, прысвечаных абразу Божай Маці.

У гэтым годзе свята будзе асабліва ўрачыстым, паведамляе сайт catholic.by. Абраз Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ўжо 400 гадоў.

Гэты вобраз быў падораны ў 1598 годзе папам рымскім Кліментам VIII менскаму ваяводу Яну Пацу з нагоды яго пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Пасля смерці Паца вобраз перайшоў капелану Ісаку Салакаю, які ў 1613 годзе падарыў яго Будслаўскаму манастыру бернардынцаў. Абраз праславіўся цудамі лячэння, якія былі апісаныя настаяцелем Элеўтэрыем Зеляевічам у кніжцы «Задыяк на зямлі».

У гады вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў абраз быў вывезены ў мястэчка Сакулка пад Беласток. Бернардынцы літоўскай правінцыі ўсяляк прапагандавалі культ абраза, а з пачатку XIX стагоддзя друкавалі яго на гравюры. Пасля ліквідацыі манастыра ў 1859 годзе папулярнасць абраза памяншаецца. І толькі з пачатку 1990-х гадоў адраджаецца яго культ, арганізуюцца паломніцтвы, прымеркаваныя да 2 ліпеня - дня каранацыі абраза. 2 ліпеня 1996 года папскі нунцый арцыбіскуп абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая захавальніцай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Духоўная падрыхтоўка да сёлетняга юбілею пачалася яшчэ тры гады таму і праходзіла пад дэвізамі: «Марыя - выбраная дачка Бога Айца» (2010 год), «Марыя - святыня Духа Святога» (2011 год), «Марыя - Маці Збаўцы» (2012 год) .

Важным акцэнтам цяперашняга юбілею стане завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па епархіях Беларусі. У прысутнасці папскага легата Жана-Луі Тарана ў Будславе з гэтай нагоды будуць асвечаныя крыж і памятны знак. Менавіта ад яго, як ад кардынала-пратадыякана, увесь свет пачуў знакамітае «Habemus Papam» 13 сакавіка 2013 года, калі ён абвясціў пра абранне Папы Францыска.

Будслаўскі абраз Божай Маці з'яўляецца адным з найбольш шанаваных абразоў не толькі сярод каталікоў, але і сярод праваслаўных і ўніятаў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках