18 траўня 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Экспарт растваральнікаў скараціўся ў тры тысячы разоў

14
Белстат: Экспарт растваральнікаў скараціўся ў тры тысячы разоў

За чатыры месяцы 2013 года Беларусь прадала 598 тон растваральнікаў, за такі ж перыяд мінулага года экспарт склаў 1,890 млн тон.

За такі ж перыяд 2012-га на знешнія рынкі было накіравана 1,89 млн. тон на 1,7 млрд. даляраў.

Нароўні са зніжэннем аб'ёмаў экспарту беларускіх «растваральнікаў» вырас іх сярэдні кошт. Калі ў студзені-красавіку 2012 года сярэдні кошт тоны дадзенай прадукцыі складаў 902 даляра, то ў студзені-красавіку бягучага года - 1.236 даляраў.

Каментуючы памяншэнне аб'ёмаў экспарту і рост коштаў на гэтыя прадукты ў 2013 годзе, амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што «растваральнікавы» бізнес у Беларусі «вярнуўся ў разумныя рамкі», паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у 2012 годзе Беларусь экспартавала 3,25 млн. тон «растваральнікаў» на 2,8 млрд. даляраў (на 77% больш, чым у 2011 годзе). Расейскі бок палічыў, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расейскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Экспартная пошліна на іх у рамках Мытнага саюза была роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Падобная схема прыводзіла да істотных страт расейскага бюджэту, якія папярэдне ацэньваліся ў $2 млрд за 2012 год. У сакавіку гэтага года Масква запатрабавала ў якасці кампенсацыі прадпрыемствы МАЗ і «Гродна Азот».

Расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць той акалічнасцю, што Беларусь можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў з мэтай сыходу ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У сярэдзіне верасня 2012 года беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч абвясціў, што экспарт растваральнікаў з краіны цалкам спынены больш месяца таму, каб выключыць недавер з боку расейскіх партнёраў. Мінэнерга Расеі паведаміла, што ён быў спынены толькі 6 кастрычніка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках