7 траўня 2024, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў пра развод з жонкай

303

(абноўлена ў 21:40) Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў, што разводзіцца са сваёй жонкай Людмілай.

Пуцін з жонкай Людмілай у чацвер вечарам пабывалі на балеце «Эсмеральда» ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Пасля балета яны далі інтэрв'ю карэспандэнту тэлеканала «Россия 24».

«Гэта было наша агульнае рашэнне. Наш шлюб завершаны. Мы практычна не бачымся», - сказаў Уладзімір Пуцін. Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што з іх агульнымі дзецьмі ўсё ў парадку: «Нашы дзеці атрымалі адукацыю і жывуць у Расеі. У нас добрыя адносіны».

«Я не люблю публічнасць, і пералёты для мяне складаныя. Мы вельмі любім дзяцей, імі ганарымся, бачымся увесь час», - дапоўніла Людміла Пуціна. Яна адзначыла, што яны з прэзідэнтам Расеі заўсёды застануцца «блізкімі людзьмі».

«Я ўдзячная Уладзіміру Уладзіміравічу, што ён мяне да гэтага часу падтрымлівае», - падагульніна яна.

Чуткі пра тое, што Уладзімір Пуцін аддаліўся ад жонкі, ходзяць даўно. Так, 28 студзеня 2013 года адна з найбуйнейшых амерыканскіх газет New York Post паведаміла, што ў лістападзе 2012 года ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна нарадзілася трэцяя дачка і другое дзіця ад расейскай гімнасткі і дэпутата Дзярждумы Аліны Кабаевай.

Дарэчы, беларускі кіраўнік некалькі гадоў запар з'яўляецца на публіцы не толькі ў суправаджэнні пазашлюбнага сына Мікалая (па чутках, сын Ірыны Абельскай, былога асабістага лекара Лукашэнкі), але і ў кампаніі актрысы Купалаўскага тэатра Марты Голубевай.

Афіцыйная жонка Галіна Радзівонаўна Лукашэнка (Жалняровіч) нават не паехала ў Менск пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі ў 1994 годзе.

Напісаць каментар 303

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках