26 чэрвеня 2024, Серада, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэнтльменскі набор па-беларуску

12
Джэнтльменскі набор па-беларуску

Па выніках перамоваў Лукашэнкі з прэзідэнтам Лаоса Цюмалі Сайнясонам плануецца падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве дзвюх краін у розных сферах.

Наколькі выгадным яно можа быць?

Эканаміст Леў Марголін мяркуе, што шукаць партнёраў за 10 тысяч кіламетраў - наіўна, піша «Завтра твоей страны».

«У Беларусі няма тавараў, якія маглі б быць рэнтабельныя пасля дастаўкі на такую адлегласць», - адзначае эксперт.

Па яго словах, афіцыйны Менск шукае любыя магчымасці наладзіць супрацоўніцтва па прынцыпе: раптам стрэліць.

«Едуць туды, дзе прымаюць, і запрашаюць тых, хто едзе. Вядома, лепш бы было прыцягваць суседзяў, але яны не хочуць да нас ехаць. Нават Расея не хоча, не кажучы ўжо пра Польшчу», - падкрэслівае эканаміст.

Леў Марголін упэўнены, што беларускія ўлады будуць спрабаваць прадаць Лаосу трактары, шыны, калійныя ўгнаенні.

Паколькі ў Лаосе ёсць горназдабыўная прамысловасць, то, верагодна, асартымент папоўняць яшчэ БЕЛАЗы. Гэта такі джэнтэльменскі набор, які афіцыйны Менск прапаноўвае ўсім», - адзначае Леў Марголін.

Нагадаем, прэзідэнт адной з самых бедных краін свету - Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ўчора прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Праграмай афіцыйнага візіту Цюмалі Сайнясона запланаваныя таксама яго сустрэчы з кіраўніцтвам урада і Нацыянальнага сходу Беларусі, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, гісторыка-культурных аб'ектаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках