19 траўня 2024, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбалка можа стаць платнай

99
Рыбалка можа стаць платнай

З такой ініцыятывай выступіла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Рыбалка ў Беларусі можа стаць платнай. Пра гэта паведаміў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Юрый Шумскі.

На яго думку, неабходна разглядаць пытанне аб увядзенні невялікай платы. «Гэтае пытанне патрабуе, вядома ж, вельмі сур'ёзнай дапрацоўкі, і яно ўздымалася на нарадах рознага ўзроўню, - сказаў ён. - Вопыт шэрагу еўрапейскіх краін (Італіі, Польшчы і іншых) паказвае, што рыбалка ў цэлым павінна быць платнай. Дзесьці гэта фіш-карта, дзесьці сяброўства ў шэрагах рыбалоўных звязаў ці таварыстваў». У якасці прыкладу Юрый Шумскі прывёў Эстонію, дзе рыбалку можна аплаціць з дапамогай мабільнага тэлефона. «Такім чынам, выключаюцца ўсялякія бюракратычныя перашкоды», - лічыць старшыня БТПР.

Як распавёў Юрый Шумскі, у цяперашні час у шэрагах Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў знаходзяцца больш 25 тыс. рыбаловаў-аматараў, якія фактычна ўносяць пэўную плату ў выглядзе штогадовых членскіх унёскаў за магчымасць лавіць рыбу інтэнсіўнымі спосабамі на вадаёмах фонду запасу, а таксама на вадаёмах, арандаваных арганізацыйнымі структурамі БТПР. Унёсак складае цяпер адну базавую велічыню (цяпер адна базавая велічыня складае Br100 тыс.).

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў выступае за тое, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ловяць рыбу з адным кручком, непаўналетнія, пенсіянеры маглі рыбачыць бясплатна. «За іншыя спосабы лоўлі рыбы і з грамадзян іншых дзяржаў неабходна браць пэўную плату. Пры гэтым атрыманыя сродкі будуць накіроўвацца перш за ўсё на навуковую працу, зарыбленне вадаёмаў, развіццё спартыўнага і аматарскага рыбалоўства, рыбалоўнай інфраструктуры і да т.п.», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках