19 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартнікі вырашылі пакінуць Менск без трамваяў?

38
Транспартнікі вырашылі пакінуць Менск без трамваяў?

Трамваяў на вуліцах Менска стане зусім мала: у ліпені плануецца закрыць трамвайны рух па праспекце Машэрава і Старавіленскім тракце.

Як паведамілі аглядальніку партала www.interfax.by у ГП «Менсктранс», у сувязі з пачаткам чарговага этапу па рэканструкцыі трамвайнага шляху з 20 ліпеня пасажыраў будзе абслугоўваць часовы аўтобусны маршрут № 903 «ДС «Возера» - Змітрака Бядулі». Пры паездках у ім да канца месяца сапраўдныя ліпеньскія шматразовыя праязныя дакументы на трамвай.

Да закрыцця трамвайнага руху ў бок ДС «Возера» дадзены напрамак абслугоўваюць маршруты рэйкавага транспарту №№ 3 і 4. Пасля пачатку рамонтных работ у Менску застанецца ўсяго тры пастаянных трамвайных маршруты: № 2 «ДС «Мяснікова» - Кастрычніцкая», № 7 «ДС «Серабранка» - ДС «Мяснікова» і № 9 «ДС «Серабранка» - Трактарны завод». Хутчэй за ўсё, у якасці кампенсацыі знятага руху будзе задзейнічаны які-небудзь часовы маршрут, але агульнай гнятлівай карціны гэта не мяняе.

З 15 красавіка ў Менску ўжо закрыты трамвайны рух на ўчастку ад вуліцы Чырвонай да мікрараёна Зялёны Луг. У сувязі з гэтым пасажыры адчуваюць нязручнасці з-за таго, што на перапоўненай транспартам вуліцы Якуба Коласа, дзе вядуцца работы, аўтобусы часовага маршруту № 906 нярэдка курсіруюць з парушэннем графіка.

На які тэрмін закрываецца трамвайны рух у бок ДС «Возера», транспартнікі пакуль не паведамляюць.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках