26 чэрвеня 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ больш Geely!

33
Яшчэ больш Geely!

У вытворчасць Geely у Беларусі ўкладуць $500 мільёнаў.

Інвестыцыі ў беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў Geely узрастуць да $500 млн, перадае БелТА з Пекіна, дзе зараз знаходзіцца міністр прамысловасці Беларусі Зміцер Кацярыніч.

«Мы правялі перамовы з кампаніяй Geely. Сёння па іх выніках будзе падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве, паводле якога мы значна павялічваем інвестыцыі ў прадпрыемства па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, якое ствараецца ў Беларусі», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, ужо прынятае рашэнне і ўзгоднены графік будаўніцтва завода, выхад на праектную магутнасць у 120 тысяч аўтамабіляў у год.

«Прынятае таксама рашэнне, што завод будзе будавацца па больш жорсткіх стандартах кампаніі Volvo, якую кітайскі бок у свой час набыў», - дадаў міністр.

Нагадаем, СЗАТ «БелДжы» было створана 23 снежня 2011 года. Інвестыцыйная дамова з кітайскай кампаніяй Geely падпісаная ў сакавіку 2012 года. Прадпрыемства па зборцы кітайскіх аўтамабіляў размешчана на арэндаваных плошчах барысаўскага ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік». Створаная вытворчасць з максімальнай магутнасцю па зборцы SKD-камплектаў (буйнавузлавая зборка) на 10 тыс. аўтамабіляў у год. На прадпрыемстве працуюць 57 чалавек. Заснавальнікамі СЗАТ «БелДжы» з'яўляюцца ААТ «БелАЗ» (50% акцый), кітайская кампанія Geely (32,5%) і сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці аўтакампанентаў «Саюзаўтатэхналогіі».

Арыенціровачны кошт на ўжо вырабленыя аўтамабілі - седан сярэдняга класа - складзе для пакупніка 12 тысяч 990 даляраў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках