18 траўня 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ саступіў казахстанскаму «Шахцёру»

38

Футбалісты барысаўскага БАТЭ няўдала правялі першы матч 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з Карагандзінскі «Шахцёрам».

На полі барысаўскага гарадскога стадыёна гаспадары саступілі двухразовым чэмпіёнам Казахстана з мінімальным лікам 0:1, паведамляе БелТА.

БАТЭ (Барысаў) - «Шахцёр» (Караганда) - 0:1 (0:0).

Суддзя - Д.Бітон (Шатландыя).

БАТЭ: Гарбуноў; Палякоў, Гайдучык, Філіпенка, Юрэвіч, Алексіевіч (Крывец, 60), Сівакоў, Няхайчык (Канцавы, 76), Глеб (М.Валадзько, 46), Паўлаў, Радзівонаў.

«Шахцёр»: Мокін; Вичюс, Васілевіч, Фінанчэнка, Парываеў, Джыдзіч, Малы (Тарасаў, 76), Зяньковіч (Муртазаеў, 74), Сімчэвіч, Каньяс, Хижниченко (Габышев, 90).

Гол - 0:1 - Хіжніичэнка (49).

Папярэджанні: Сімчэвіч (46), М.Валадзько (61), Фінанчэнка (75), Парываеў (78), Радзівонаў (83).

У гэтым матчы госці зрабілі стаўку на гульню ад абароны, аддаўшы ініцыятыву барысаўчанам. Гэтая тактыка ў выніку апынулася дакладнай, і «Шахцёр» выкарыстаў свой шанец у самым пачатку другога тайма. Пасля падачы ад кутняга сцяжка мэты дасягнуў далёкі ўдар Хіжнічэнкі. Усе спробы гаспадароў адыграцца апынуліся няўдалымі, і цяпер ў гульні ў адказ 23 ліпеня ў Карагандзе падапечным Віктара Ганчарэнкі прыйдзецца прыкласці максімум намаганняў, каб узяць рэванш і выйсці ў наступны раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках