18 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як страляюцца беларускія міліцыянты

31
Як страляюцца беларускія міліцыянты

Дзесяць самых гучных самагубстваў супрацоўнікаў МУС Беларусі.

Інцыдэнт, які адбыўся ў Івацэвічах два тыдні таму, прымусіў журналістаў успомніць пра іншыя выпадкі суіцыдаў сярод міліцыянтаў. Усе рэкорды па колькасці самагубстваў у органах унутраных спраў пабіў 2009 год. Тады, па дадзеных МУС да суіцыду звярнуліся 14 міліцыянтаў.

У наступныя гады афіцыйная статыстыка па колькасці самагубстваў сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў не абнародавалася. Аднак пра некаторыя суіцыды стала вядома СМІ, піша «Салiдарнасць».

2010 год

У Магілёве на праваслаўныя Каляды з дапамогай паляўнічай стрэльбы скончыў жыццё самагубствам прапаршчык Ленінскага аддзела Магілёўскага Дэпартамента аховы МУС, які праслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў.

У Бабруйску ў ГУУС скончыў жыццё самагубствам са свайго табельнага пісталета 36-гадовы маёр міліцыі.

2011 год

У Шчучыне ў студзені міліцыянт, які нядаўна звольніўся, застрэліў дачку, параніў жонку і скончыў жыццё самагубствам. Пасля сваркі з жонкай 39-гадовы мужчына дастаў з сейфа паляўнічую стрэльбу і вырабіў два прыцэльныя стрэлы ў 31-гадовую жонку і трохгадовую дачку. Пасля гэтага ён перазарадзіў стрэльбу і стрэліў сабе ў галаву.

Самазабойца 16 гадоў адпрацаваў у МУС і звольніўся з міліцыі па ўласным жаданні.

7 сакавіка ў сваім кабінеце застрэліўся 23-гадовы следчы Бярозаўскага РАУС. Сваёй дзяўчыне ён неяк абмовіўся пра праблемы на службе, але ўдавацца ў падрабязнасці не захацеў.

Назаўтра, 8 сакавіка, у Гродна ў службовай кватэры павесіўся начальнік Дэпартамента аховы МУС Гродзенскай вобласці.

У жніўні пад Баранавічамі застрэліўся 23-гадовы ўчастковы. Яго знайшлі на прасёлкавай дарозе недалёка ад вёскі Уласы. Па словах маці, ён з дзяцінства марыў працаваць у міліцыі.

2012 год

У кастрычніку прама на працы ў гарадскім аддзеле міліцыі № 2 Фрунзенскага РУУС Менска застрэліўся аператыўны дзяжурны. Як атрымалася даведацца, усё адбылося ноччу ў пакоі адпачынку аддзялення. Афіцэр міліцыі стрэліў сабе ў скронь з табельнага пісталета сістэмы Макарава і загінуў імгненна. У загінулага міліцыянта засталіся жонка і двое дзяцей.

2013 год

У студзені ў Оршы на працоўным месцы застрэліўся начальнік штаба Дэпартамента аховы МУС. Магчымай прычынай самагубства 40-гадовага падпалкоўніка магла стаць крымінальная справа супраць экс-намесніка начальніка Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы, які абвінавачваецца ў злоўжыванні службовым становішчам.

У лютым у Менску звёў рахункі з жыццём былы ўчастковы інспектар міліцыі. Ён вельмі цяжка перажываў страту жонкі.

І, нарэшце, два тыдні таму ў Івацэвічах міліцыянт смяротна параніў сябе з табельнай зброі. Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама сцвярджаюць, што гэта было не самазабойства, а няшчасны выпадак. Праводзіцца службовая праверка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках