16 снежня 2025, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таміслаў Іўковіч: Чаго чакаю ад супрацьстаяння з беларусамі? Нічога добрага

3
Таміслаў Іўковіч: Чаго чакаю ад супрацьстаяння з беларусамі? Нічога добрага

Галоўны трэнер заграбскага «Лакаматыва» асцерагаецца сустрэчы сваіх падапечных з «Дынама-Мінск».

У інтэрв'ю «Прессболу» Таміслаў Іўковіч заявіў, што ў супрацьстаянні 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з менскім футбольным клубам, які адбудзецца заўтра на сталічным стадыёне «Трактар», фаварытам з'яўляецца беларускі клуб.

—Чаго чакаеце ад супрацьстаяння з беларусамі?

—Ды нічога добрага. Улетку мы страцілі чатырох асноўных футбалістаў, якія перайшлі ў іншыя клубы. Двое з іх перабраліся ў заграбскае «Дынама», яшчэ двое - у «Рыеку». Таму беларусы-відавочныя фаварыты. У іх у складзе гульцы нацыянальнай зборнай. Да таго ж сезон у вашай краіне ў разгары. Колькі матчаў ўжо правяло «Дынама» - 15, 20? А у нас чэмпіянат толькі стартаваў. Згулялі адну сустрэчу, адолеўшы ў гасцях «Хрвацкі Драгаволяц» - 2:0.

—Як ацэніце шанцы супернікаў у адсотках?

—За адсоткамі звяртайцеся ў банк. А я трэнер. Магу сказаць, што шанец ёсць ва ўсіх. Зробім усё, што ад нас залежыць. Так, «Дынама» - фаварыт, але ў футболе магчымае ўсё. Гэта не гандбол ці баскетбол, дзе самая моцная каманда перамагае амаль заўсёды.

Нагадаем, беларускія футбалісты выйшлі ў другі кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы пасля падвойнага разгрому літоўскага клуба «Круоя». Першы матч з ім прайшоў у Шаўляе 4 ліпеня, другі—ў Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках