18 траўня 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» прайграла матч кваліфікацыі Лігі Еўропы

16
«Дынама» прайграла матч кваліфікацыі Лігі Еўропы

Футбалісты менскага «Дынама» няўдала правялі першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда розыгрышу Лігі Еўропы.

Менчукі прайгралі харвацкаму клубу «Лакаматыва» з Заграба з лікам 1:2, перадае БелТА.

На полі менскага стадыёна «Трактар» сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мелі тэрытарыяльную перавагу, але госці вельмі выразна гулялі ў абароне, зрабіўшы стаўку на хуткія контратакі. Гэтая тактыка прынесла ім поспех - на 11-й хвіліне першы гол у браму Аляксандра Гутара забіў Марыё Шутум, а на 39-й хвіліне вынік падвоіў Петар Мішыч. Пасля перапынку падапечныя Роберта Маасканта зноў шмат атакавалі, але змаглі толькі аднойчы парадаваць сваіх заўзятараў, калі на 62-й хвіліне падачу Ігара Стасевіча замкнуў сербскі легіянер «Дынама» Лазар Весялінавіч. Гэты поспех апынуўся для менчукоў апошнім. Госці маглі дамагчыся большага, але на 87-й хвіліне гульні Аляксандр Гутар парыраваў удар Марыё Шутума з 11-метровай адзнакі.

Салігорскі «Шахцёр» згуляў унічыю з малдаўскім «Мілсамі» (1:1) у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Такім жа лікам завяршылася сустрэча «Менска» і «Валеты».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках