9 траўня 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павальнае п'янства

74
Павальнае п'янства

Апошнія дадзеныя беларускіх нарколагаў шакуюць.

«На 1 ліпеня 2013 года агульная колькасць дыспансерных хворых з алкагалізмам складае каля 180 тыс. чалавек. З ліку назіраных хворых - каля 40 тысяч жанчын, асоб, якія перанеслі алкагольныя псіхозы, - каля 4 тыс. чалавек», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак загадчык сектара наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Уладзімір Максімчук.

Паводле яго слоў, акрамя таго, «каля 90 тыс. чалавек назіраюцца ў групе прафілактычнага ўліку як тыя, якія ўжываюць алкаголь са шкоднымі наступствамі, сярод іх 16 тыс. непаўналетніх».

Гаворачы пра наступствы ўжывання спіртных напояў, нарколаг праінфармаваў, што «ў 2012 годзе ад выпадковага атручвання алкаголем памёр 1851 чалавек, ад прычын, звязаных з ужываннем алкаголю, - 1186 чалавек, пры дарожна-транспартных здарэннях загінула 1317 чалавек».

Ён таксама паведаміў, што «штогод з ліку дыспансерных хворых каля 6 тыс. чалавек здымаюцца з уліку ў сувязі са смерцю».

Максімчук падкрэсліў, што «"праблема п'янства і алкагалізму працягвае заставацца адной з самых сацыяльна значных і актуальных для нашай дзяржавы. Гэта негатыўная з'ява прычыняе як грамадству ў цэлым, так і асобным грамадзянам велізарны матэрыяльны і маральны ўрон», - звярнуў увагу нарколаг.

Спажыванне спіртных напояў у апошняе дзесяцігоддзе, па яго словах, «набыло ўстойлівы і масавы характар». «Узровень спажывання алкагольных напояў насельніцтвам рэспублікі працягвае заставацца высокім. Аб'ём спажывання спіртных напояў на душу насельніцтва з 1995 па 2012 гады павялічыўся з 6,7 да 11,97 літра абсалютнага алкаголю», - паведаміў У.Максімчук.

«Вялізную шкоду, якую наносіць алкагалізм, і злоўжыванне алкаголем грамадству абумоўлівае дзяржаўнае значэнне гэтай праблемы», - адзначыў ён. На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў Беларусі, як і ў іншых краінах СНД, адзначаўся рост узроўню звязаных з алкаголем праблем. Пра гэта сведчыць рост узроўню такіх класічных індыкатараў алкагольных праблем, як смяротнасць ад алкагалізму і алкагольныя псіхозы, вострыя алкагольныя атручванні», - сказаў Максімчук.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках