12 траўня 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У валожынскага фермера забралі і забілі 100 свіней

121
У валожынскага фермера забралі і забілі 100 свіней

Фермер -пачатковец Анатоль Яновіч пазбавіўся ўсяго пагалоўя свіней.

Ён жыве ў вёсцы Галімцы Валожынскага раёна Менскай вобласці. Гэтая тэрыторыя не ўваходзіць у «першую пагражальную зону», у якой, паводле інструкцый барацьбы з афрыканскай чумой, павінна быць знішчана ўсё пагалоўе свіней.

Аб сваім візіце ветэрынарныя службы папярэдзілі фермера яшчэ ўчора. Галоўны ветэрынар паведаміў у тэлефоннай размове, што сёння ўсіх свіней, якіх у Анатоля Яновіча каля ста, забяруць «на ўтылізацыю».

«Сёння раніцай прыехалі людзі і тэхніка. Забралі ўсе пагалоўе. У якасці кампенсацыі абяцалі заплаціць па 18 тысяч рублёў за кілаграм», - паведаміў фермер сайту charter97.org.

Ён падкрэсліў, што ў буйных дзяржаўных гаспадарках такога не адбываецца.

«Там свіней чамусьці не чапаюць, а праз што такая выбіральнасць - ніхто растлумачыць не можа», - сказаў ён.

Нягледзячы на тое, што бліжэйшае месца, дзе быў афіцыйна аб'яўлены каранцін у сувязі з эпідэміяй - гэта вёска Чапунь Іўеўскага раёна, геаграфія барацьбы з вірусам афрыканскай чумы імкліва пашыраецца. Як у выпадку з гаспадаркай валожынскага фермера, якая да гэтага часу фармальна не трапіла ў небяспечную зону, «свіныя ліквідатары» працуюць у Карэліцкім, Навагрудскім і Ашмянскім раёнах. Акрамя таго, татальная зачыстка падворкаў ідзе ў шэрагу іншых рэгіёнаў Менскай, Берасцейскай і Віцебскай абласцей.

Найбольш балючыя для людзей пытанні - не толькі прымусовае знішчэнне свінога пагалоўя, што наўпрост адбіваецца на харчовай бяспецы, але і абяцаная кампенсацыя страт. Як казалі жыхары вёскі Казевічы побач з «чумныя эпіцэнтрам» у Чапуні, свіней у іх забралі яшчэ ў канцы чэрвеня, а грашовых разлікаў няма да гэтага часу.

Некалькі месяцаў беларускія ўлады хавалі інфармацыю пра вірус афрыканскай чумы. Калі ў красавіку пачалі прыходзіць весткі аб масавым забоі на комплексе «Усходні» ў Баранавіцкім раёне, чыноўнікі запэўнівалі: смяротныя выпадкі не перавышаюць санітарных нормаў, падстаў для панікі няма. Пасля таго, як раеійскія ветэрынарныя службы на падставе ўласных аналізаў пацвердзілі, што ў Беларусі зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы, мясны імпарт з нашай краіны ўслед за Расеяй прыпынілі Украіна, Літва і Латвія.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках